Прымалі на забой мёртвых жывёл — у Магілёўскай вобласці судзяць ветдактароў

Ветдоктарка гаспадаркі, відавочна, спрабавала мінімізаваць страты ад паморку жывёлы, ілюстрацыйнае фота

Ветдоктарка гаспадаркі, відавочна, спрабавала мінімізаваць страты ад паморку жывёлы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Чарговую справу аб хабарах у аграпрамысловым комплексе перадалі ў суд у Магілёўскай вобласці, паведаміла пракуратура Бабруйскага раёна. У справе тры фігуранты. Ветдоктара Глускага райспажыўтаварыства і старшага кладаўшчыка жывёлабойнага пункта абвінавачваюць у атрыманні хабару, а галоўнага ветдоктара адной з гаспадарак Бабруйскага раёна — у даванні хабару.

Па версіі абвінавачвання, ветдоктар райспажыўтаварыства і кладаўшчык прымалі падарункі ад работнікаў трох аграрных арганізацый Асіповіцкага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. Ім "дзякавалі" за тое, што яны прымалі на забой здохлых жывёл, а таксама завышалі іх колькасць.

Следчыя палічылі, што з верасня 2022 года да ліпеня 2023 года абвінавачаныя атрымалі хабары на суму ў памеры больш за 2,5 тыс. рублёў. З хабарадавальнікаў у справе фігуруе толькі ветдоктар бабруйскай гаспадаркі. У пракуратуры адзначылі, што абвінавачаныя прызналі сваю віну і вярнулі атрыманы даход. Дададзім, што фігуранты чакаюць пачатку судовага працэсу пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі