Прыпяць пад аварыйным мостам каля Жыткавічаў вяртаюць у ранейшае рэчышча

Прыпяць пад аварыйным мостам каля Жыткавічаў вяртаюць у ранейшае рэчышча

Раку Прыпяць, якую адводзілі ў новае места для рамонту моста з расколінай, цяпер вяртаюць у ранейшае рэчышча. Пасля гэтага пачнецца аднаўленне ўчастка трасы Р-88. Пра гэта парталу tut.by распавёў галоўны інжынер "Гомельаўтадара" Сяргей Канакоў.

Як паведамлялася раней, расколіну на аўтамабільным мосце ў Жыткавіцкім раёне заўважылі 7 снежня 2017 года. Мост перакрылі для руху аўтатранспарту, а потым — і для пешаходаў. Для пераправы праз Прыпяць арганізавалі паром і пантонную пераправу. 

Частку моста сёлета ў траўні ўзарвалі. Але перад гэтым давялося памяняць рэчышча Прыпяці, бо пасля выбуху бетонныя канструкцыі, паваліўшыся, перакрылі б ёй шлях.

Цяпер раку вернуць у ранейшае рэчышча, разбіраюць часовую перамычку і засыпаюць штучнае рэчышча. Працэс зойме не адзін тыдзень.

Паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі, мост мусяць адкрыць да 7 лістапада. Таму праца па яго аднаўленні ідзе не толькі ўдзень, але і ўначы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі