Прыпыніў выхад беларускамоўны дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка"

Прыпыніў выхад беларускамоўны дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка"

Беларускамоўны дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" прыпыніў выхад, паведамляе сайт, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Само выданне знікла з падпісных каталогаў.

У рэдакцыі кажуць, што гэта не закрыццё, а прыпынак на паўгода.

"З ліпеня часопіс "Матуліна сонейка" прыпыніў выхад на паўгода. Яго рабілі з дзвюх краін — з Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы. Спадзяемся, што ўсё ўладзіцца і зможам працаваць далей", — тлумачаць у часопісе. 

"Матулiна сонейка" — штомесячнае беларускамоўнае выданне для дзяцей ад 3 да 7 гадоў. У часопісе друкуюцца развiццёвыя гульні i заданні. 

Раней прыпынілі выхад часопісы "Асцярожна: дзеці!" і "Дуду". З беларускамоўных часопісаў для дзяцей засталіся дзяржаўныя выданні савецкага тыпу "Вясёлка" і "Буся".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі