Прыйшла восень. Прагноз надвор'я ў Беларусі на 28 верасня
Надыходзіць восень
У суботу, 28 верасня, будзе пахмурна з праясненнямі. Раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па паўднёвым усходзе сіноптыкі прагназуюць дажджы. У дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы.
Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы могуць дасягаць 14 метраў за секунду, а месцамі — 15–18 м/с, паведамляе Белгідрамет.
Мінск. Воблачна з праясненнямі. Раніцай невялікі дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%), днём без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра +19..+21°C. Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с. Парывы да 14 м/с.
Брэст. Воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра +18..+20°C. Вецер заходні, 5–10 м/с. Парывы да 12 м/с.
Віцебск. Воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%). Тэмпература паветра +18..+20°C. Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с. Парывы да 12 м/с.
Гомель. Воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%), магчыма навальніца. Тэмпература паветра +23..+25°C. Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с.
Гродна. Воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра +17..+19°C. Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с. Парывы да 14 м/с.
Магілёў. Воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%). Тэмпература паветра +20..+22°C. Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с. Парывы да 14 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.