Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай. 7 чэрвеня яе крымінальную справу пачне разглядаць суд Заводскога раёна Мінска (пачатак — у 10:20). Суддзя — Алег Каляда.
Палітзняволеную Вадалажскую абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Яе затрымалі 23 сакавіка падчас візіту ў Следчы камітэт (яна раней падавала ў СК хадайніцтва, каб ёй дазволілі выехаць у Літву на лячэнне), утрымліваюць у СІЗА № 1 Мінска.
Сацыёлаг Таццяна Вадалажская — паплечніца філосафа і палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, сябра Каардынацыйнай рады. У жніўні 2021-га яе затрымлівалі адначасова з Мацкевічам, аднак выпусцілі на волю праз 10 дзён. Вадалажская заставалася ў статусе падазраванай, хадзіла на допыты.
Справу Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў суд у красавіку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.