Пуцін: АДКБ “мае выпрацаваць агульныя падыходы” да сірыйскага пытання
Па выніках сённяшняга саміта Дзяржавы АДКБ зробяць заяву па рахвіцці падзеяў у Сірыі.
"АДКБ не можа абыйсці ўвагай такую сур'ёзную праблему, як сірыйскі канфлікт. Бандфармаванні, якія дзейнічаюць на тэрыторыі гэтай дзяржавы, не паўсталі зніадкуль і не сыдуць унікуды. Праблема пераліву тэрарызму з адной краіны ў іншую цалкам рэальная і можа напроста закрануць інтарэсы любой з нашых краінаў", — заявіў Уладзімір Пуцін, адкрываючы паседжанне Савета АДКБ.
Прэзідэнт Расіі прыгадаў тэракт у Кеніі, які адбыўся напярэдадні, і тэракт у Іраку, паведамляе інфармагенцтва "Interfax". Пуцін адзначыў, што ў выніку дзеянняў баявікоў кожны дзень гінуць дзясяткі, а то і сотні людзей.