Пуцін "бліжэйшым часам" збіраецца ізноў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам

Пуцін "бліжэйшым часам" збіраецца ізноў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам

Расійскія СМІ пішуць, што Уладзімір Пуцін найбліжэйшым часам збіраецца ізноў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Прэзідэнт Расіі паведаміў пра гэта на анлайн-сустрэчы з лідарамі партый, якія на нядаўніх выбараў пераадолелі бер'ер у 5% і прайшлі ў Дзярждуму Расіі.

Між тым, у Пуціна і Лукашэнкі і так ужо прызначаная сустрэча ў Мінску — 15 кастрычніка на Саміце краін СНД. Дамоўленасць пра яе была дасягнутася 9 верасня, падчас апошняй паездкі кіраўніка Беларусі ў Маскву.

А столькі ўвагі сённяшняя навіна пра хуткую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна выклікае таму, што ў беларуска-расійскіх адносінах адбываецца нешта незразумелае. 24 верасня беларускі борт №1 паляцеў у Сочы (ці быў на ім Лукашэнка — пакуль невядома). Следам туды выправіўся старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо. А Пуцін у той дзень нечакана падняў "беларускае пытанне" на пасяджэнні Савета бяспекі РФ.

Усё гэта адбываецца на фоне маўчання беларускіх дзяржСМІ і тэлеграм-канала прэс-службы Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі