Пуцін і Лукашэнка могуць сустрэцца да пачатку форуму ў Гродне
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Гродне 30 чэрвеня — 1 ліпеня. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага праэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
"Сустрэча магчымая да гэтага форуму. Мы паведамім вам своечасова", — перадае ria.ru ягоныя словы.
Таксама Пяскоў ухіліўся ад адказу на пытанне, ці паедзе Пуцін на форум у Гродна. Ён паабяцаў, што пра гэта будзе сказана дадаткова.
Сёлета Лукашэнка сустракаўся з Пуціным пяць разоў. Пра хуткую шостую сустрэчу расказаў расійскі амбасадар Барыс Грызлоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.