"Пуцін і Лукашэнка робяць з кантрабандыстамі адну справу" — паліцыя Германіі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / Александр Лукашенко и Владимир Путин / kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін заахвочваюць нелегальную міграцыю ў Нямеччыну. Пра гэта ў інтэрв'ю BILD заяўляе намеснік кіраўніка прафсаюза паліцыянтаў ФРГ Хайка Тэгатц.

Ён мяркуе, што Масква і Мінск жадаюць узмацніць нагрузку на сацыяльную сістэму краін Еўропы, каб аслабіць іх.

"Усходні маршрут" — гэта спансараваны Расіяй і Беларуссю шлях, які знайшлі банды кантрабандыстаў. Пуцін і Лукашэнка робяць з кантрабандыстамі адну справу. У многіх мігрантаў у пашпартах расійскія візы ці ўязныя штампы", — кажа прадстаўнік нямецкай паліцыі.

Беларускія ўлады далі кантрабандыстам свабоду дзеянняў, кажа іншы намеснік кіраўніка прафсаюза паліцыі Свен Хюбер. Ён адзначае, што пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне паліцыя ФРГ не мае ніякага супрацоўніцтва з уладамі Беларусі і Расіі. Таму нямецкія праваахоўнікі маюць менш інфармацыі пра міграцыйныя плыні, якія праходзяць праз гэтыя краіны.

Як сведчыць статыстыка, сёлета за першае паўгоддзе на межах Германіі затрымалі 45 338 нелегальных мігрантаў. З іх 12 331 (27%) былі затрыманыя на мяжы з Польшчай — гэта значыць, яны прыбылі тым самым "усходнім маршрутам", пра які кажа нямецкая паліцыя.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з 2021 года. Еўрапейскія палітыкі абвінавацілі ў яго стварэнні беларускія ўлады і назвалі яго формай гібрыднай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі