Пуцін прысабечыў ВКЛ, Лукашэнка ў Ташкенце, выбары ў КР. Стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч
Пуцін прачытаў Такеру Карлсану лекцыю па гісторыі, з якой беларусы даведаліся шмат "цікавага". Аказваецца, Вялікае княства Літоўскае было рускай дзяржавай. Адчуваеце, як доўгія рукі Крамля цягнуцца да нашай гістарычнай спадчыны?
Пра тое, што бацьку Зяленскага (які нарадзіўся ў 1978 годзе) Пуцін назваў франтавіком, а таксама заявіў, што Гітлер развязаў Другую сусветную вайну таму, што яго змусіла Польшча — нават і казаць не будзем. Але ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам, магчыма, абмяркуем.
Таксама пагаворым пра Лукашэнку ў Ташкенце і выбары ў Каардынацыйную раду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.