Пуцін разгромна прайграе Лукашэнку ў галасаванні на сайце "Эхо Москвы"
Уладзімір Пуцін разгромна прайграе Аляксандру Лукашэнку ў галасаванні на сайце "Эхо Москвы". Карыстальнікам прапануецца адказаць на пытанне "Хто павінен ачоліць Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі?". У чацвер у Сеціве прагаласавалі больш за 2 тысячы чалавек. Кіраўнік Беларусі набраў 69%, расійскі прэзідэнт — 6%, 25% не змаглі адказаць на пытанне (у пятніцу прагаласалі ўжо больш за 7 тысяч, падтрымка ў Лукашэнкі засталася практычна на ранейшым узроўні). Па тэлефоне прагласавала сотня чалавек. І зноў Лукашэнка лідыруе, у яго 86%, Пуцін атрымаў толькі 14%.
Як вядома, у канцы 2018 года расійскія палітыкі пачалі гаварыць пра неабходнасць "паглыблення інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў нават прапанаваў нашай краіне пераходзіць на расійскі рубель. За кароткі час Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустракаліся двойчы, але праблемныя гандлёва-эканамічныя пытанні яшчэ не вырашаныя. Мяркуецца, што расійскі бок звязвае іх з вырашэннем палітычных пытанняў.
Больш важных і цікавых навін у выніковай праграме "Петарда":