Пуцін з Лукашэнкам пакаталіся ў Сочы на лыжах (відэа)
Уладзімір Пуцін на перамовах у Сочы выказаў надзею, што Аляксандр Лукашэнка зможа вылучыць час і пакатацца на горных лыжах у перапынку перамоваў. "Пагутарым у такой нефармальнай абстаноўцы, у нас будзе магчымасць сустрэцца і сёння, пагаварыць і заўтра, і паслязаўтра. Спадзяюся, у вас будзе час, каб хоць трошкі адпачыць, хоць бы некалькі гадзін", — цытуе ТАСС словы расійскага кіраўніка.
На гэта Лукашэнка заявіў, што ўжо з раніцы пакатаўся на горных трасах: "Дзякуй за тыя трасы, якія былі падрыхтаваныя, і суправаджаючыя асобы, якія разам са мной прыехалі, вельмі задаволеныя былі. Мы ўжо пракаціліся па трасах сочынскіх: для мяне гэта родны дом".
Беларускі кіраўнік нагадаў, што наша дзяржава мае ў горным кластары ў Сочы два гатэлі і асабнякі, запоўненыя турыстамі.
Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў Сочы працягнуцца да 15 лютага.
Путин и Лукашенко на сочинском склоне pic.twitter.com/nJMHvYyhkm
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) February 13, 2019