Пуцін запрасіў Лукашэнку на пераднавагодні абед
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць абед без удзельнікаў урадавых дэлегацыяў, паведамляе ТАСС. З такой прапановай выступіў кіраўнік Расійскай Федэрацыі.
"Я прапаную такі парадак: мы паслухаем, як нашы калегі працавалі, потым дамо магчымасць дэлегацыям яшчэ пагаварыць, а я хачу потым вас яшчэ асобна запрасіць на абед працоўны, пераднавагодні", — заявіў Пуцін.
Перад паездкай у Маскву Лукашэнка заявіў, што яго чакаюць цяжкі перамовы. Падчас сённяшняга візіту планавалася абмеркаваць расійскі нафтавы манеўр і беларускія страты ад яго.