П'яны гродзенец разбіў дошкай пяць аўтамабіляў (фота)
Пяць аўтаўладальнікаў у Гродне на выходных нечакана для сябе сутыкнуліся з праблемамі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Зранку 5 лістапада на вуліцы Таўлая пяць аўтамабіляў апынуліся з разбітымі шыбамі задніх дзвярэй, а таксама з драпінамі на кузаве.
Паведамляецца, што машыны сталі ахвярамі дзеянняў 32-гадовага гродзенца. П'яны мужчына хадзіў па вуліцы і недзе падабраў дошку. Гэтай дошкай ён пачаў калаціць па аўтамабілях. Па словах відавочцаў, мужчына пры гэтым штосьці прыгаворваў пра машыну часу.
Цяпер на мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.