П'яны мінчук знянацку застрэліў таварыша

Інцыдэнт адбыўся ў Маладзечанскім раёне каля вёскі Пралескі. Па звестках праваахоўнікаў, 26-гадовы непрацуючы мінчук у адным з дамоў у садовым таварыстве "Тэкстыльшчык-2" выпіваў з 40-гадовым сябрам. Выпіўшы, ён па неасцярожнасці стрэліў з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы ў пахвінную вобласць свайго сабутэльніка. Той памёр ад атрыманага ранення, паведамляе БЕЛТА

Стралка ўжо раней судзілі за хуліганства і крадзяжы. Цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Фота — livemozyr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі