Пяскоў — пра спрэчкі Масквы і Мінска: Звычайныя непазбежныя праблемы
Рознагалоссі Беларусі і Расіі непазбежныя, таму неабходна знайсці варыянты, якія задавальняюць абодва бакі і правесці сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў да Новага года. Пра такую заяву прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова паведамляе РБК.
Пяскоў адзначыў, што сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна трэба правесці да Новага года, бо ў 2019-м з'явяцца "некаторыя новыя эканамічныя нюансы". Ён паведаміў, што Мінск чакае кампенсацыю з-за падатковага манеўру, а Масква з такой пазіцыяй не ва ўсім пагаджаецца. "Рознагалоссі захоўваюцца, і размова будзе працягвацца. Гэта звычайныя непазбежныя праблемы. Такое бывае", — дадаў чыноўнік.
Прэс-сакратар беларускага кіраўніка Наталля Эйсмант паведаміла, што час і месца сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў яшчэ ўзгадняюцца.
Кіраўнікі Беларусі і Расіі сустракаліся ў Маскве 25 снежня, перамовы ішлі каля чатырох гадзін. Вынікам яе стала згода на стварэнне рабочай групы для вырашэння спрэчных пытанняў.
Больш навін за 27 снежня ў праграме “Петарда”