Пяскоў: у нефармальнай абстаноўцы Пуцін і Лукашэнка абмяркоўваюць любыя пытанні
Падчас нефармальнай сустрэчы на Валааме Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маглі абмяркоўваць любыя пытанні, у тым ліку і інтэграцыю дзяржаваў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
"Гэта быў дзень нефармальных зносін. У рамках нефармальных зносін лідары, як правіла, абмяркоўваюць любыя пытанні, уключаючы і пытанні канцэптуальнага, стратэгічнага характару", — адказаў прадстаўнік Крамля журналістам на пытанне, ці атрымалася абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін інтэграцыю паміж дзяржавамі.
Нагадаем, што 17 ліпеня кіраўнікі Беларусі і Расіі наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапагіяльны мужчынскі манастыр, а таксама манастар на востраве Канявец.
Сёння ў Лукашэнкі і Пуціна запланаваная двухбаковая сустрэча ў Санкт-Пецярбургу. Як удакладніў Пяскоў, "пры неабходнасці пагутараць адзін на адзін, таксама будзе з імі абмежаваная дэлегацыя".
Плануецца, што пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў выступяць на VI Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.