Пятро Парашэнка аб'яўлены прэзідэнтам Украіны
Афіцыйныя вынікі пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў 2 чэрвеня аб'явіла Цэнтральная выбарчая камісія.
Нарэшце былі апрацаваныя 100% пратаколаў акруговых выбарчых камісій. У выніку, Пятро Парашэнка набраў 54,7% галачоў выбаршчыкаў (9 млн 857 тысяч 308 грамадзян), Юлія Цімашэнка — 12,81% (2 млн 310 тысяч 50 чалавек), Алег Ляшко — 8,32% (1 млн 500 тысяч 377 грамадзян).
З перамогай Парашэнку ўжо павіншавалі многія лідары дзяржаваў свету. Павіншаваў яго і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, інаўгурацыя новаабаранага прэзідэнта Украіны запланаваная на суботу, 7 чэрвеня.
Фота — УНІАН