Пётр Пракаповіч: У дэвальвацыі няма неабходнасці
Намеснік прэм'ер-міністра сёння выступіў з дакладам пра эканамічную сітуацыю перад сенатарамі і дэпутатамі.
Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер-міністра, 19 снежня выступіў з дакладам пра эканамічную сітуацыю на сумесным паседжанні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Пасля гэтага ён паразмаўляў з журналістамі. Галоўнае пытанне датычыла сітуацыі з валютай і магчымай дэвальвацыі.
Пракаповіч: "Беларусь — незалежная дзяржава. Яна не можа арыентавацца на тыя ці іншыя рашэнні ў іншых краінах. Мы не пойдзем на тое, каб ісці за Расіяй, за дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. І ў гэтым няма ніякай неабходнасці".
Паводле слоў Пракаповіча, у бліжэйшыя дні будзе прынятае рашэнне аб кампенсацыі страт беларускіх імпарцёраў ад дэвальвацыі беларускага рубля. І гэта "здымае пытанні ў эканоміцы" і здымае пытанне пра дэвальвацыю беларускага рубля, сказаў Пракаповіч.
Нагадаем, сёння з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што абменны курс рубля ў Беларусі збіраюцца аслабіць прыблізна на 10%. Чакаецца афіцыйная заява Нацбанка. Учора пра тое, што ў Беларусі не будзе дэвальвацыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка.