Пяты Усебеларускі народны сход завяршыў сваю працу

Пяты Усебеларускі народны сход завяршыў сваю працу

23 чэрвеня ў Мінску завяршыў сваю працу Пяты Усебеларускі народны сход. Аляксандр Лукашэнка выступіў на закрыцці з заключным словам. Ён заклікаў удзельнікаў сходу кантраляваць выкананне рашэнняў, прынятых на сходзе.

Таксама ён выказаў падзяку сваім папярэднікам, якія кіравалі Беларуссю ў савецкі час, і прэм'ер-міністрам, якія працавалі ўжо пры Лукашэнку.

Лукашэнка згадаў, напрыклад, камуністычных кіраўнікоў Яфрэма Сакалова, Мікалая Дземянцея, Анатоля Малафеева, а таксама Вячаслава Кебіча. Аднак у прамове кіраўніка Беларусі не знайшлося месца Станіславу Шушкевічу, які кіраваў Беларуссю пасля Дземянцея, ні Мечыславу Грыбу, які прыйшоў на змену Шушкевічу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі