Рабаў: На Новы год у Беларусі чакаецца "казачнае надвор'е" (відэа)

Новы год парадуе беларусаў "добрым, казачным і чароўным надвор'ем". Пра гэта ў эфіры "Агенцтва тэлевізійных навін" заявіў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. Паводле яго слоў, у навагоднюю ноч чакаецца ад 2 градусаў марозу па Брэсцкай вобласці да 8-9 градусаў ніжэй за нуль па Віцебскай. У Мінску ў начныя гадзіны будзе 4-5 градусаў марозу, у дзённыя, 1 студзеня — 2-3 марозу. Прагназуецца невялікі снег.

Дарэчы, сапраўднае зімняе надвор'е ўстановіцца ў нашай краіне ў бліжэйшыя выхадныя. Змены пачнуцца ў чацвер, а ў пятніцу ўначы ўжо пахаладае да 8 градусаў марозу. У выхадныя дні (27-28 снежня) начныя маразы складуць 3-10 градусаў, пры праясненнях — да 13, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі