Рабаў: Вясна прыйдзе ў бліжэйшыя выхадныя, у нядзелю будзе да +10

Рабаў: Вясна прыйдзе ў бліжэйшыя выхадныя, у нядзелю будзе да +10

Вясна ў Беларусі канчаткова ўсталюецца ў бліжэйшыя выхадныя. У суботу ўдзень будзе ўжо да +8 градусаў, у нядзелю — да 10 цяпла.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Рабаў: "У суботу ўжо пачнецца больш цёплае надвор'е. Уначы будзе 0, -7, удзень ужо +1-+8 градусаў. У нядзелю стане яшчэ цяплей. У паўднёва-заходніх раёнах — да +10 градусаў. У асобных раёнах не выключаныя асадкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Красавік таксама пачнецца цёплым надвор'ем".

Аднак у бліжэйшыя дні будзе халаднавата. У чацвер, 24 сакавіка, у начныя гадзіны чакаецца 2-9 градусаў са знакам мінус, у дзённыя — ад мінус 3 да плюс 4. На дарогах магчымая галалёдзіца. У пятніцу, 25 сакавіка, удзень прагназуецца ад 0 да +7. Гэта будуць апошнія халодныя дні, абяцаюць сіноптыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі