Рабочыя МТЗ таксама патрабуюць сумленных выбараў

Рабочыя МТЗ таксама патрабуюць сумленных выбараў

Рабочыя МТЗ таксама патрабуюць сумленных выбараў з удзелам міжнародных назіральнікаў. У чацвер на сталічным прадпрыемстве праходзіць масавы сход працоўных. Яны таксама патрабуюць адпусціць затрыманых на акцыях пратэсту, палітвязняў, асуджаюць гвалт сілавікоў і хочуць, каб АМАПаўцаў прыбралі з вуліц. Рабочыя скандавалі на адрас Аляксандра Лукашэнкі "Сыходзь!".

Падобныя сходы праходзяць на прадпрыемствах па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі