Радаслаў Сікорскі сустрэўся з Джонам Коўлам
Радаслаў Сікорскі з Джонам Коўлам / прэс-служба МЗС Польшчы
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
"Важныя справы", — так пракаментаваў падзею кіраўнік польскага МЗС у сацсетцы X.
Не выключана, што сярод тэм, якія Сікорскі абмяркоўваў са спецпасланнікам ЗША па Беларусі, было і вызваленне палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута.
Імя Пачобута не раз было ў спісах на вызваленне, якія абмяркоўваліся з рэжымам Лукашэнкі. Каб выцягнуць прадстаўніка польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, Польшча пайшла на адкрыццё памежных пераходаў Баброўнікі і Кузніца. Аднак Пачобута ўжо шосты год трымаюць у зняволенні.