Радзькоў патлумачыў, чаму "Белая Русь" не становіцца партыяй
"Белая Русь" мае арганізацыйныя магчымасці, каб стаць палітычнай партыяй. Але ў яе ёсць складанасці ў вызначэнні палітычнай асновы ды ідэалагічнай скіраванасці.
Пра гэта заявіў старшыня грамадскага аб'яднання Аляксандр Радзькоў, падводзячы вынікі 2015 года, пішуць "Мінск-навіны".
Па словах Радзькова, пошук ідэалагічнай платформы ўжо ідзе. "Але ці можам мы сёння з упэўненасцю сказаць, інтарэсы якога класа або якіх сацыяльных груп вызначаюць развіццё сучаснага беларускага грамадства? На якой платформе грунтавацца партыі?" — задаў пытанні кіраўнік арганізацыі.
Разам з тым ён паведаміў, што за 11 месяцаў 2015 года ў арганізацыю ўступілі каля 10 тысяч чалавек.
Пасяджэнне рэспубліканскага савета арганізацыі вырашана правесці 30 студзеня 2016 года ў пашыраным складзе ў Малой зале Палаца Рэспублікі.
Фота: minsknews.by