Раман Бяссмертны: Сёння украінцы зноў прагаласавалі б за незалежнасць

110824 ByassmertnyS.mp3

Еўрарадыё: Куды сёння ідзе незалежная Украіна?


Раман Бяссмертны: Апошнія 300 гадоў гісторыі Украіны – гэта барацьба за незалежнасць то ад адных, то ад другіх акупантаў. Таму для украінца незалежнасць гэта перш за ўсё свабода. У 1991 годзе Украіна пяты раз абвясціла сваю незалежнасць, усе чатыры папярэднія разы заканчваліся трагедыямі, інтэрвенцыямі. Таму сённяшні 20-гадовы юбілей – гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў рэалізацыі свабоднага жыцця нацыі, маюцца на ўвазе ўсе этнасы, што жывуць на тэрыторыі Украіны.

Еўрарадыё: як вы лічыце, Украіна была падзеленая на захад і ўсход больш рэзка 20 гадоў таму ці зараз?


Раман Бяссмертны: Калі паглядзець сацыялагічныя даследаванні, то ад 1992 года адбываецца яднанне людзей і аб’яднанне іх вакол нацыянальных каштоўнасцяў. Паколькі праблемы адны і тыя ж і спадзяванні адны і тыя ж, людзі аб’ядноўваюцца ў імкненні жыць добра. А добра жывуць у Еўропе, на захадзе. Безумоўна, ёсць палітычныя сілы, якія сцвярджаюць, што мы ў прынцыпе не можам арыентавацца на захад, гэта і вылучае Украіну як дэмакратычную дзяржаву, якая вучыцца дэмакратыі. Але ідэя яднання ўсё адно узмацняецца. Больш за 60 адсоткаў насельніцтва прагаласавала б за незалежнасць нават зараз, нягледзячы на ўсё кепскае што было. У 1991 годзе было 92 адсоткі.

Еўрарадыё: Віктар Януковіч сцвярджае што літаральна праз 10 год Україна будзе ў Еўразвязе. Ці вы згодныя з яго меркаваннем?


Раман Бяссмертны: Гэта быў галоўны тэзіс яго выступу, што Украіна заявіць сябе як адна з наймацнейшых дзяржаў Еўразвязу. Хацець і быць – гэта розныя рэчы. Хочацца каб украінцы як найхутчэй далучыліся да каштоўнасцяў, якімі сёння жыве чалавек у Еўразвяззе. Спадзяюся, нам для гэтага спатрэбіцца менш за дзесяць год.

Еўрарадыё: Чаму ў Кіеве сёння разагналі мітынг?


Раман Бяссмертны: Яго не разагналі. Мітынг адбыўся ля помніка Шаўчэнку. Пасля гэтага лідэры заклікалі ісці да рэзідэнццыі прэзідэнта, хаця судовае рашэнне забараняла такі рух. Праз квартал іх спынілі ўнутраныя войскі. Людзі разышліся. З аднаго боку незразумела – якое дачыненне мае рашэнне суда да рэалізацыі правоў грамадзян. Па другое, я лічу што ёсць некаторыя святы – раство, пасха, дзень незалежнасці – свята ўсіх 47 мільёнаў украінцаў і яго нельга святкаваць асобна дзяржаўным чыноўнікам і асобна апазіцыі, бо гэта свята яднання. Такое мерапрыемства як мітынг пратэсту на маю думку нельга праводзіць у дзень незалежнасці. Асноўнай мэтай мітынга была ідэя вызвалення Цімашэнкі са зняволення. Мітынг адбыўся, на ім прысутнічала каля 10 тысяч чалавек, пасля гэтага ўсіх заклікалі разыйсціся. Былі дробныя канфлікты, але яны не насілі жорсткага характару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі