Раманчук: "Раскулачванне" банкіраў спадабаецца ўсім

Раманчук: "Раскулачванне" банкіраў спадабаецца ўсім

Кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізеса, эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць што ідэя Лукашэнкі "раскулачыць" банкіраў знойдзе шырокі водгук у сэрцах беларусаў. Заступіцца ж за топ-менаджараў банкаў, фактычна, будзе няма каму.

"95% улады і 95% апазіцыі маюць кансэнсус у дачыненні да таго, якая павінна быць эканамічная палітыка ў Беларусі, як яны ставяцца да свабоды, да вольнага рынку, да капіталізму. І з таго, і з іншага боку папулярныя думкі пра "забраць і падзяліць", толькі мадэль у кожнага свая, — лічыць Раманчук. — Таму, калі Лукашэнка кажа, што трэба "раскулачыць" банкіраў, я ўжо прадбачу, як малы і сярэдні бізнес будзе пляскаць у далоні, як апазіцыя будзе пляскаць у далоні. На такіх ідэялагічных імператывах Лукашэнка і будуе кансэнсус".

16 лістапада на нарадзе па пытаннях фінансавай сферы Аляксандр Лукашэнка знайшоў для беларусаў новых класавых ворагаў. Адказ на пытанне: "Чаму ў банках непад'ёмныя адсоткі па крэдытах?" — цяпер выглядае вельмі проста: "Таму што ў банкіраў занадта высокія заробкі"

Тут трэба адзначыць, што сярэдні заробак у банкаўскай сферы не тое, каб прынцыпова перавышае тысячу рублёў, абяцаную ўладамі да канца года. Ён складае 1288 рублёў. Але большая частка супрацоўнікаў банкаў — гэта шараговы персанал з параўнальна сціплымі заробкамі. І толькі "топы" атрымліваюць асалоду ад бонусаў, якіх, на думку Лукашэнкі, не заслугоўваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі