Раніцай 1 снежня Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт

Раніцай 1 снежня Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт

1 снежня з 9:00 да 10:00 будзе немагчыма купіць квіткі на цягнікі Беларускай чыгункі праз інтэрнэт. Раздзел "Паслугі пасажырам" афіцыйнага інтэрнэт-сайта БЧ (pass.rw.by) і мабільная праграма "БЧ. Мой цягнік" будуць недаступныя.

Як паведамляе прэс-служба Белчыгункі, гэта звязана з планавымі тэхнічнымі работамі. 

Каб купіць у гэты час квіткі, пасажырам давядзецца звярнуцца ў касы Беларускай чыгункі. Квіткі на электрычкі і дызель-цягнікі можна купіць таксама ў тэрміналах самаабслугоўвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі