Расія абстраляла ракетамі гандлёвы карабель — прэм'ер Вялікабрытаніі

Рышы Сунак

Рышы Сунак / getty images

Расія атакавала ракетамі гандлёвае судна. Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня. Пра гэта прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак заявіў сёння ў парламенце, перадае Бі-Бі-Сі.

Па яго словах, гэта рассакрэчаныя разведданыя. Расійскі вайсковы карабель, як кажа Сунак, абстраляў некалькімі ракетамі (у тым ліку "Калібрамі") грузавое судна пад сцягам Ліберыі.

Як заяўляюць брытанскія ўлады, ракеты былі збітыя ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай.

Паводле інфармацыі Reuters, пасля разрыву збожжавай здзелкі з 18 жніўня з порта Адэсы выйшлі чатыры караблі з украінскай сельгаспрадукцыяй. Як паведамляла "Украінская праўда", з Адэсы ў балгарскую Варну 26 жніўня выйшаў карабель Primus пад ліберыйскім сцягам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі