Расія адказала Захаду на ўведзеную столь коштаў на нафту

Уладзімір Пуцін і нафта / Карыкатура dw.com
Уладзімір Пуцін і нафта / Карыкатура dw.com

Расія адказала Захаду на ўведзеную столь коштаў на нафту. У адпаведнасці з указам Уладзіміра Пуціна, забараняюцца пастаўкі нафты замежным грамадзянам і кампаніям, калі ў кантрактах прадугледжана фіксаваная максімальная цана. Выключэнні магчымыя толькі праз спецыяльнае рашэнне расійскага прэзідэнта.

Указ пачне дзейнічаць з 1 лютага 2023 года. Згаданыя абмежаванні прадугледжаны да 1 ліпеня.

У пачатку снежня краіны ЕС, G7 і Аўстралія зацвердзілі столь коштаў на расійскую нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль. За першы тыдзень дзеяння эмбарга экспарт нафты з РФ знізіўся на 54%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі