Расія часова ўвяла пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю
Пра гэта стала вядома з сацыяльных сетак.
Аб праверцы пашпартоў пры ўездзе ў Расію паведаміў у Facebook Аляксандр Пашкевіч. Ён накіроўваўся ў Расію на аўтобусе яшчэ да адкрыцця Алімпіяды. Па яго словах, пашпарты правяралі менавіта расійскія памежнікі, а на зваротным шляху кантролю не было.
У Памежнай службе ФСБ Расіі парталу TUT.BY паведамілі, што "праверка пашпартоў ў грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у Расію, абумоўленая ўзмоцненымі мерамі бяспекі ў перыяд правядзення Алімпіяды і Паралімпійскіх гульняў".
Фота — ibc.org.ua