Расія нанесла сотні ўдараў па вайсковай тэхніцы, якая аказалася муляжамі — CNN

Аператары расійскіх дронаў-камікадзэ прымалі макеты за сапраўдную тэхніку і ўзбраенні / cnn.com

Аператары расійскіх дронаў-камікадзэ прымалі макеты за сапраўдную тэхніку і ўзбраенні / cnn.com

Сотні адзінак украінскай вайсковай тэхнікі, знішчанай Расіяй, апынуліся муляжамі, паведамляе тэлеканал CNN. Раней падобная інфармацыя была і ва ўкраінскіх СМІ.

Вырабам дакладных копій ваеннай тэхнікі займаецца ўкраінская горна-металургічная кампанія "Метінвест" (яе ўладальнік — Рынат Ахметаў). Яна выпусціла сотні адзінак муляжоў рознай заходняй вайсковай тэхнікі (менавіта на яе найперш палююць расіяне). Іх у сваёй большасці дастаўляюць на фронт, а пасля на знішчэнне расійская армія траціць сотні ракет, снарадаў і дронаў-камікадзэ.

У кампаніі кажуць, што іх прадукцыя каштуе значна танней, чым тыя ж расійскія ракеты. На выраб муляжа 155-міліметровай брытанскай гаўбіцы М777 са звычайных каналізацыйных труб патрабуецца менш чым тысяча долараў. Арыгінал жа каштуе некалькі мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі