Расія не будзе дасылаць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь

Расія не будзе дасылаць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь

Расія не будзе дасылаць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь. Старшыня ЦВК РФ Эла Памфілава заявіла, што афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег не было. Таму было вырашана нікога не пасылаць. Да таго ж ЦВК не хоча ставіць пад пагрозу здароўе і асабістую бяспеку назіральнікаў з-за пагрозы заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе ТАСС.

Па словах Памфілавай, афіцыйнае запрашэнне на ўдзел у назіранні раней заўсёды адпраўлялася загадзя ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве ад 1998 года. Чаму сёлета яго не даслалі, невядома. Старшыня ЦВК РФ таксама згадала, што на выбарах у Беларусі не будзе місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, паколькі запрашэнне з Беларусі даслалі "з вялікім спазненнем". А ў яе склад традыцыйна ўваходзілі і расіяне.

"ЦВК РФ не лічыць магчымым накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў і ў складзе назіральнай місіі СНД, прымаючы да ўвагі, мякка кажучы, вельмі спецыфічныя адносіны кіраўніцтва Беларусі да каранавіруснай пандэміі", — заявіла Памфілава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі