Расія просіць Індыю дапамагчы з запчасткамі — Reuters

Уладзімір Пуцін / Карыкатура dw.com
Уладзімір Пуцін / Карыкатура dw.com

Расія просіць Індыю дапамагчы з запчасткамі, піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы. У перададзеным у пачатку лістапада з Масквы ў Нью-Дэлі папярэднім спісе на 14 старонках налічваецца каля 500 пазіцый. Ва ўрадзе Індыі яго назвалі незвычайным па сваім маштабе. Расія просіць дапамагчы ў пастаўках запасных частак для аўтамабіляў, самалётаў і цягнікоў. У спісе каля 200 найменняў вырабаў у галіне металургіі і мноства кампанентаў для аўтамабільнай, авіяцыйнай галін: поршні, бамперы, рамяні бяспекі, кампаненты шасі, паліўныя сістэмы, сістэмы сувязі і пажаратушэння, авіяцыйныя шыны. Згадваецца сыравіна для вытворчасці паперы і спажывецкай тары, матэрыялы і абсталяванне для вытворчасці тэкстылю, у тым ліку тканіна і фарбавальнікі.

Вядома, што Расія абмежаваная з-за міжнародных санкцый і вымушана шукаць выхад "для захавання працаздольнасці жыццёва важных галін прамысловасці". Запыт РФ у Індыю — яскравае сведчанне, што з "імпартазамяшчэннем" у расіян вялікія праблемы. Падчас вайны ва Украіне яны толькі павялічваюцца.

Індыя імкнецца нарасціць гандаль з Расіяй, але не любым коштам. Некаторыя кампаніі асцерагаюцца, што праз пастаўкі ў РФ яны могуць патрапіць пад заходнія санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі