Расія з-за каранавіруса закрывае мяжу з Беларуссю
Расія з-за каранавіруса можа закрыць мяжу з Беларуссю. Пра планы расійскіх уладаў было заяўлена ў праграме “Вести недели” на тэлеканале “Россия”. “У бліжэйшы тыдзень па меркаваннях каранціну закрыецца мяжа нават з Беларуссю”, — сказаў яе вядучы Дзмітрый Кісялёў.
15 сакавіка па тэлефоне размаўлялі прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін (папярэдняя размова была 14 сакавіка). Яны абмеркавалі “пытанні забеспячэння транзітнага перамяшчэння людзей і здзяйснення грузаперавозак” у сітуацыі, якая склалася з COVID-19. Мішусцін праінфармаваў Румаса пра новыя меры, якія Расія збіраецца прыняць з-за распаўсюду каранавіруснай інфекцыі. Магчыма, што якраз маецца на ўвазе запланаванае закрыццё мяжы.
Раней межы з Беларуссю закрылі Україна, Польшча, Літва і Латвія. Расія можа стаць апошняй нашай суседкай, якая пойдзе на такі крок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.