Расіяне выпусцілі з тэрыторыі Беларусі па Украіне каля 10 дронаў-камікадзэ

Дрон-камікадзэ "Shahed 136" / imamedia.org
Дрон-камікадзэ "Shahed 136" / imamedia.org

У Кіеве і вобласці сёння аб'явілі паветраную трывогу, піша "Украінская праўда". У гэтым кірунку расіяне запусцілі каля 10 дронаў-камікадзэ. Беспілотнікі вылецелі з тэрыторыі Беларусі, сцвярджае начальнік службы сувязяў з грамадскасцю Паветраных сіл УСУ, палкоўнік Юрый Ігнат.

"Імавернасць удараў у тым ліку "Шахедамі" ёсць — яны іх маюць і на поўдні краіны, і ў Расіі, і на тэрыторыю Беларусі завезлі. Яны не ўпершыню атакуюць Кіеў менавіта з беларускага кірунку — яны па рэчышчы Дняпра ляцяць", — заявіў Ігнат.

Сёння ва Украіну прыбыў прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Кіеў разлічвае атрымаць ад Берліна абяцаныя ўстаноўкі СПА. Адну сістэму IRIS-T Украіна атрымала ў пачатку кастрычніка. Але ўсяго іх абяцалі чатыры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі