Расіяне вызвалілі ў Крыме ўкраінскага палкоўніка, але захапілі генерала

Учора расійскія спецназаўцы захапілі палкоўніка Юлія Мамчура, камандзіра 204-й украінскай брыгады тактычнай авіяцыі ў Бельбеку. Той самай часці, якая раней ішла ў псіхалагічную атаку на ўзброеных расіян. Жонка Мамчура паведаміла, што яго арыштавалі і адвезлі ў вайсковую турму Севастопаля.

Вызвалення свайго камандзіра запатрабавалі ўкраінскія вайскоўцы. Сёння нарэшце выступіў з заявай і выконваючы абавязкаў прэзідэнта і старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Анатоль Турчынаў. Ён запатрабаваў ад расійскага боку вызвалення палкоўніка Мамчура і спынення правакацыяў. Таксама Турчынаў даў распараджэнне адпаведным службам "пачаць комплекс мерапрыемстваў адпаведнага рэагавання". Неўзабаве пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Мамчур вызвалены. Аднак адначасова стала вядома, што расіяне скралі намесніка камандуючага Ваенна-марскімі сіламі Узброеных сілаў Украіны па берагавой абароне — начальніка Упраўлення войскаў берагавой абароны генерал-маёра Ігара Варончанку.
 

Фота — Карэспандэнт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі