Расійскі амбасадар ухваліў дзеянні беларускіх сілавікоў 25 сакавіка

Расійскі амбасадар ухваліў дзеянні беларускіх сілавікоў 25 сакавіка

Расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў цалкам ухваліў дзейнасць праваахоўных органаў Беларусі падчас Дня Волі 25 сакавіка. На думку дыпламата, сілавікі дзейнічалі прафесійна і акуратна.

“Вось я цалкам ухваляю прафесіяналізм беларускіх уладаў, якія “купіравалі” магчымасць правядзення гэтага маршу пратэсту і не далі магчымасці адбыцца нават выпадковаму здарэнню, дзе магла пацярпець большасць. Не далі і ўсё! І гэта правільна. Без асаблівага хамства, без усялякіх вадамётаў, без розных газаў. Але гэта, як выявілася, недэмакратычна!” — абурыўся Сурыкаў.

На плошчах, заявіў расійскі дыпламат, дыялог немагчымы — на плошчы толькі рэвалюцыі робяцца. І параіў беларускаму грамадству свае пажаданні ўладзе даносіць праз розныя форумы ці іншыя сродкі мірнага дыялогу.

Нагадаем, 25 сакавіка ў Мінску было затрымана больш за 700 чалавек. Некаторыя з затрыманых былі збітыя. Каля 100 чалавек былі пакараныя альбо адміністрацыйным арыштам, альбо вялікімі штрафамі. 26 сакавіка акцыі пратэсту прайшлі і ў Расіі. Яны таксама былі разагнаныя сілавікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі