Расійскі генерал заляцаўся да Ярмошынай і быў "гатовы на ўсё"
У праграме "Простыя пытанні" на тэлеканале СТБ паўдзельнічала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Ягор Хрусталёў задаваў ёй самыя розныя пытанні, у тым ліку і пра асабістае жыццё. Між іншым, ён пацікавіўся, калі апошні раз яна сутыкалася з відавочным заляцаннем.
Ярмошына: "Чакаеш прынца на белым кані, а пасля аказалася, што чакаеш ужо пенсію... Так і ў маёй сітуацыі... Дарэчы, між іншым, нават тады, калі я ўжо працавала [у ЦВК?], адзін генерал сказаў, расійскі, прычым, што гатовы на ўсё, але з жонкай жыве вельмі доўга".
Дарэчы, у інтэрв'ю парталу tut.by Лідзія Ярмошына заявіла, што ў канцы 2016 года ў яе сканчаецца кантракт, а значыць і яе кар'ера. Але толькі пасля таго, як яна арганізуе правядзенне яшчэ і парламенцкіх выбараў. Як вядома, Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з восені 1996 года.
Фота: Еўрарадыё