Расійскія "контрсанкцыі": кіраўніцтву ЕС забаронены ўезд у РФ
31 сакавіка ў МЗС РФ агучылі адказ на санкцыі ЕС. Масква вырашыла забараніць уезд "вышэйшаму кіраўніцтву Еўрасаюза". У гэты "чорны спіс" трапілі "шэраг еўракамісараў і начальнікаў ваенных структур ЕС", а таксама значная частка дэпутатаў Еўрапарламента, якія "прасоўваюць антырасійскую палітыку". Туды ж уключылі прадстаўнікоў урадаў і парламентаў, грамадскіх дзеячоў і журналістаў некаторых краін ЕС.
Таксама знешнепалітычнае ведамства Расіі пагражае, што "на любыя варожыя акцыі з боку ЕС і яго краін-членаў" і ў будучыні будзе "жорсткі адказ".
Як вядома, Еўрасаюз уводзіў санкцыі ў дачыненні Расіі з-за яе агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.