Расійскія вайскоўцы ў Беларусі трэніруюцца праводзіць баі ў горадзе
Расійскія вайскоўцы на вучэннях у Беларусі / кадр з відэа
Расійскія вайскоўцы працягваюць баявую падрыхтоўку на беларускіх палігонах. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ, цяпер яны адпрацоўваюць баі ў горадзе.
Пры дапамозе бронетэхнікі мотастралкі блакуюць умоўнага праціўніка ў населеным пункце і малымі групамі вядуць навучальныя вулічныя баі.
Бой у горадзе лічыцца самым складаным для мотастралковых падраздзяленняў.
Раней паведамлялася, што на вучэннях расіяне выкарыстоўваюць сімволіку так званай "ДНР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.