Расійскія заўзятары вывесілі сцягі Расіі на амбасадзе Грузіі ў Мінску
Яны прыехалі ў Беларусь на адкрыццё чэмпіянату свету па хакеі.
Як паведамляе gazeta.ru, заўзятары знаходзіліся ў нецвярозым стане. Яны вывесілі на агароджы амбасады Грузіі ў Беларусі некалькі расійскіх сцягоў. Афіцыйнай рэакцыі ад супрацоўнікаў амбасады пакуль не было, бо 9 траўня выхадны дзень.
Міліцыянеры, якія ахоўваюць грузінскую дыпламатычную місію, палічылі, што расіяне нічога сур'ёзна не парушаюць, і не сталі перашкаджаць вывешваць сцягі. Аднак зняць з флагштока грузінскі сцяг не дазволілі.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net