Расійскую біятланістку Вольгу Зайцаву пажыццёва адхілі ад Алімпіяд
Расійскую біятланістку Вольгу Зайцаву пажыццёва адхілі ад Алімпіяд, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Разам з ёй Міжнародны алімпійскі камітэт дыскваліфікаваў за парушэнне антыдопінгавых правіл яшчэ двух расійскіх спартсменак — лыжніц Юлію Чэкалёву і Анастасію Дацэнка. Іх вынікі, паказаныя на Алімпіядзе 2014 года ў Сочы, ануляваныя. Рашэнне прымалася на падставе высноў незалежнай камісіі, якая пераправярае допінг-пробы расійскіх спартсменаў з Алімпіяды 2014-га. Па выніках яе працы Расію пазбавілі ўжо 11 медалёў, заваяваных у Сочы.
Вольга Зайцава — адна з самых тытулаваных расійскіх біятланістак. Ёй 39 гадоў. У пачатку 2015-га яна заявіла пра завяршэнне сваёй кар’еры. На Гульнях у Сочы біятланістка заваявала срэбра ў эстафеце разам з Вольгай Вілухінай, Янай Раманавай і Кацярынай Шумілавай. Першых двух прызналі вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правіл раней, і Расія гэтага алімпійскага медаля была пазбаўлена.
Юлія Чэкалёва і Анастасія Дацэнка на Алімпіядзе ў Сочы ўзнагарод не заваявалі.