Расспажыўнагляд адказаў Лукашэнка на крытыку тэстаў на каранавірус

Расійскія тэсты на каранавірус / Reuters
Расійскія тэсты на каранавірус / Reuters

Расспажыўнагляд адказаў Лукашэнка на крытыку тэстаў на каранавірус. Расійскае ведамства заявіла, што з лютага 2020 года Беларусь бясплатна атрымала 14 тысяч тэст-сістэм па выяўленні каранавіруса. Што менавіта з дапамогай расійскіх тэстаў былі выяўлены першыя хворыя ў нашай краіне, паведамляе ТАСС.

Адказ Расспажыўнагляда справакаваны нядаўнімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі аб якасці расійскіх тэст-сістэм. Так 17 красавіка, падчас рабочай паездкі на Нёманскі шклозавод кіраўнік Беларусі зноў пачаў скардзіцца на расійскія тэсты:

"Павінен адкрыта сказаць - тэсты ні да чорта. Вы, напэўна, заўважылі, Пуцін быў у адной лякарні інфекцыйнай і пасля гэтага там захварэў галоўны лекар і ў сэрцах прагаварыўся. Кажа: "Я не буду больш гэтымі тэстамі карыстацца: на 60% толькі даюць правільныя паказанні". Расійскія тэст-сістэмы. Гэта ён сказаў 60%, а мне здаецца, усяго 30%. І мы часта выяўлялі", — заявіў Лукашэнка.

У сваім адказе на крытыку, Расспажыўнагляд адзначае, што расійскія тэст-сістэмы, пераўзыходзяць нават некаторыя замежныя аналагі.

"Расійскія тэсты выяўляюць мінімальная колькасць чужароднага генетычнага матэрыялу ва ўзоры і не даюць крыжаваных рэакцый з іншымі ўзбуджальнікамі, вызначаючы менавіта новы коронавирус", — заяўляе Расспажыўнагляд.

Расійскія тэсты, па заявах ведамства, бачаць ўзбуджальнік нават пры малой колькасці віруса, у тым ліку ў бессімптомных носьбітаў.

На сёння расійскі вытворца паставіў каля 3,2 мільёна тэстаў, больш за 400 тысяч з якіх — у якасці бязвыплатнай дапамогі амаль у 30 краін свету, заяўляе Расспажыўнагляд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі