Раўнівую жанчыну, якая падпаліла каханку свайго мужа, асудзілі на 1,5 года
Раўнівую жанчыну, якая падпаліла каханку свайго мужа, асудзілі на 1,5 года калоніі. Здарэнне адбылося ў Чачэрску ў жніўні мінулага года, суд да прайшоў сёлета. Жанчына вярнулася дахаты пасля працы і ўбачыла іншую жанчыну (напаўаголеную) ў лазні ў кампаніі свайго мужа. Яна абліла яе бензінам і падпаліла. Пацярпелая атрымала апёкі 18% цела, інфармуе сайт sputnik.by.
Жанчыну прызналі вінаватай у наўмысным нанясенні менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Яна будзе адбываць тэрмін пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд ужо набыў законную сілу.