Раварыстка кур'ёзна прайграла на фінішы выйграную гонку (відэа)

Літоўская раварыстка Дайва Туслайтэ кур'ёзна прайграла на фінішы выйграную гонку. Здарылася гэта ў Францыі падчас чацвёртага этапу велагонкі Trophee D'Or 2015.

Туслайтэ першая набліжалася да фінішу. Яна памылілася, калі вырашыла, што ўжо пераязджае фінішную лінію, збавіла хуткасць і падняла рукі ўверх. У гэты момант яе абагнала раварыстка Аніша Векеман з Бельгіі і першая пераехала праз сапраўдную фінішную лінію. У выніку літоўка была толькі другой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі