Разам даможамся таго, каб Лукашэнка паўстаў перад судом — Ціханоўская
Аляксандр Лукашэнка думае пра сваю будучыню
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала змены ў закон аб прэзідэнце РБ. У прыватнасці, ён замацоўвае пажыццёвыя гарантыі для экс-прэзідэнта, у тым ліку і недатыкальнасць — яго нельга прыцягваць да адказнасці за дзеянні, якія былі здзейснены ў сувязі з выкананнем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.
"Новым законам Лукашэнка хоча абараніць сябе ад юрыдычнага пераследу, таму што ўжо цяпер адчувае страх перад непазбежнай будучыняй, — піша Ціханоўская. — Бо дзеянні, якія ён здзейсніў за апошнія 30 гадоў, караюцца не проста штрафам. Доказаў яго злачынстваў хопіць на турэмны тэрмін даўжынёю ў дзясяткі гадоў. Дэмакратычныя сілы Беларусі кожны дзень працуюць над тым, каб Лукашэнка адказаў за ўсе злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы. І мы разам даможамся таго, каб дыктатар паўстаў перад судом. Чалавек, які паламаў лёсы тысячам беларусаў, панясе пакаранне ў рамках міжнароднага права, і ніякі імунітэт ад гэтага не абароніць. Гэта толькі пытанне часу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.