Разгляд справы аб абразе супрацоўніка ДАІ перанеслі

Разгляд справы адбываўся у судзе Савецкага раёна сталіцы. Працэс вядзе суддзя Дзмітрый Паўлючэнка, вядомы па працэсах моладзевых актывістаў і незалежных журналістаў.


Абвінавачаны ў “абразе службовай асобы” Андрэй Семянюк сваёй віны не прызнаў, аб чым і паведаміў на пачатку паседжання. У сувязі з гэтым суддзя прызначыў новае паседжанне на 31 траўня, на якое збіраецца запрасіць пацярпелага супрацоўніка ДАІ Марцінкевіча.


Нагадаем, што канфлікт паміж інжынерам-праграмістам Андрэем Семянюком і інспектарам ДАІ адбыўся 11 траўня. Па словах Семянюка, ён пабачыў, што даішнік збіраецца аштрафаваць пенсіянера за пераход вуліцы на чырвонае святло, пашкадаваў дзядулю і зрабіў заўвагу міліцыянту. Гэта праваахоўнікам не спадабалася і яны адвезлі Семянюка ў пастарунак, дзе склалі пратакол за “абразу службовай асобы”.


Афіцыйныя прадстаўнікі ДАІ і УУС Мінгарвыканкама настойваюць, што мінчук абразіў супрацоўніка ДАІ і гавораць, што Семянюк быў п’яны. Сам ён гэта адмаўляе, а таксама настойвае на тым, што тэст на ўтрыманне алкаголю ў крыві не праходзіў.
 

За папрок на адрас міліцыянта — пратакол “за абразу”

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі