Развітанне са Змітром Шаўчуком адбудзецца 3 верасня
Журналіста і музыку знайшлі павешаным увечары 30 жніўня ў лесе пад Мінскам. Яму было 30 гадоў.
Зміцер Шаўчук працаваў карэспандэнтам Еўрарадыё, радыё "Мір", граў у музычных гуртах. Апошнім часам ён пераважна ладзіў канцэрты ў агенцтве "Шаблі".
Развітанне са Змітром Шаўчуком пройдзе ў сераду, 3 верасня, з 14.00 да 16.00 у крэматорыі на Паўночным могілках у Мінску, зала № 2.
Адзначым, што Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці Змітра Шаўчука.