Развітанне з Пятром Марцавым пройдзе ў панядзелак
Жалобная цырымонія адбудзецца ў рытуальным зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску з 12.00 да 15.00.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на журналістку Святлану Калінкіну.
Журналіст і незалежны выдавец Пётр Марцаў памёр увечары 13 верасня ў лякарні, не прыйшоўшы ў прытомнасць. Прычынай смерці стаў востры лейкоз.
Пётр Марцаў нарадзіўся 14 красавіка 1962 года. Скончыў філфак БДУ і спачатку працаваў настаўнікам у школе, а потым стаў журналістам. Быў вымушаны звольніцца з пасады старшага рэдактара БелТА пасля ўдзелу ў мітынгу ў Курапатах.
У 1990-х гадах пачаў выдаваць незалежную прэсу: яму належалі папулярныя “Белорусская деловая газета” і штотыднёвік “Имя”.
У 2001 годзе ўваходзіў у дваццатку найбольш уплывовых прадстаўнікоў мас-медыя краін СНД.